10 лютага а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі пры падтрымцы Блонскага сельскага Дома культуры запрашае вас на мерапрыемства “Танчым талакой”. У час маразоў мы прапануем вам сагрэцца і зноў патанчыць разам з намі традыцыйныя танцы!
Беларускі народны танец з’яўляецца самабытнай і ўнікальнай формай танцавальнага мастацтва. Першапачаткова танец быў цесна злучаны ў адно цэлае з песняй, музыкай, элементамі драматычнай акцёрскай ігры, але паступова вылучыўся ў самастойны від мастацтва. У танцы ў мастацкай форме выявіліся адчуванне прыгажосці жыцця, эмацыянальнасць, тэмперамент і характар народа.
На мерапрыемстве ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Зарачанка” распавядуць вам пра гісторыю і асаблівасці беларускіх народных танцаў. Таксама вы зможаце вывучыць і разам выканаць некаторыя з іх пад акампанемент традыцыйных народных інструментаў.
Уваходны квіток: 10 руб.
Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.
Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.