Міжнародная літаратурная імпрэза «Літаратурны мост сяброўства: Беларусь і Узбекістан»


У Сусветны дзень паэзіі, 21 сакавіка 2023 года, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца міжнародная літаратурная імпрэза “Літаратурны мост сяброўства: Беларусь і Узбекістан”. Пачатак – у 11:00.

Мерапрыемства ладзіцца ў межах дзён літаратуры Узбекістана ў Беларусі сумесна з рэдакцыйна-выдавецкай установай “Выдавецкі дом “Звязда” і грамадскім аб’яднаннем “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Падчас мерапрыемства прагучаць даклады прадстаўнікоў музейнай супольнасці, выступленні навукоўцаў, літаратараў. Сярод іх – галоўны рэдактар часопіса “Полымя” В.А.Шніп, рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць” Ю.А.Алейчанка, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча М.А.Бараноўскі і інш.

З боку Узбекістана ў мерапрыемстве возьмуць удзел: саветнік старшыні Саюза пісьменнікаў Узбекістана, паэт і перакладчык Салім Ашур, галоўны рэдактар аб’яднанай рэдакцыі часопісаў “Шарк юлдузі” (“Зорка Усхода”) Сіражыддзін Рауф, выканаўчы дырэктар грамадскага фонда імя Алішэра Навоі Алімджон Давлятаў, член Саюза пісьменнікаў Узбекістана, паэт і перакладчык Мікалай Ільін, член Саюза пісьменнікаў Узбекістана, галоўны рэдактар газеты “Інсон ва конун” Кучкар Наркабіл.

Таксама ў мерапрыемстве прыме ўдзел грамадскае аб’яднанне “Міжнародная асацыяцыя выпускнікоў ВНУ”. У выкананні студэнтаў – прадстаўнікоў Рэспублікі Узбекістан – прагучаць творы беларускіх пісьменнікаў на ўзбекскай мове, будуць прадстаўлены нацыянальныя мастацкія нумары.

Запрашаем далучыцца ўсіх зацікаўленых.

Чакаем па адрасе: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Тэл.для даведак: +375 17 395 44 47 (вучоны сакратар Наталля Валер’еўна Калядчык).

64