Вянок «Вянкоў».Частка 3


Выставачны праект «Вянок “Вянкоў”». Частка 3.

23.03.- 22.04.2023

Да 110-годдзя адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў М.Багдановіча “Вянок”.

Працягваецца выставачны праект, прысвечаны 110-годдзю адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”, у межах якога штомесяц будуць экспанавацца арыгінальныя кнігі паэта з фондаў розных устаноў культуры і навукі Беларусі.

З 23 сакавіка па 22 красавіка 2023 года прэзентуем кнігу М.Багдановіча “Вянок” (Вільня, 1913 год) з фондаў музея. Асобнік каштоўны тым, што мае дароўны надпіс аўтара роднай цётцы Магдаліне Гапановіч (Багдановіч).

Па ўспамінах бацькі паэта Магдаліна Ягораўна мела вялікі ўплыў на Максіма, шанавала звычаі і абрады, захоўвала беларускія традыцыі, ведала шмат народных песень і паданняў, прыказак і прымавак.

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча захоўваецца шмат прадметаў, звязаных з Магдалінай Гапановіч, найбольш адметныя з іх прэзентуюцца падчас выставы.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
+ 375 (017) 363 07 61 +375 (017) 355 22 95

368