«ДЭКАРТ-22. Выбранае»


З 26 мая 2023 года ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А.Грамыкі працуе выстава па вынікам V Трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага саюза мастакоў “ДЭКАРТ-22. Выбранае”.

Для Беларускага саюза мастакоў стала ўжо традыцыйным раз на тры гады напрыканцы года ў лістападзе праводзіць буйны мастацкі праект, прысвечаны сучаснаму дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. У выставе ўдзельнічаюць не толькі сябры секцый дэкаратыўнага мастацтва і тэкстылю Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”, але і творчая моладзь, студэнты, мастакі з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У экспазіцыі прадстаўлены формы як класічнага, традыцыйнага мастацтва, так і новыя эксперыментальныя інтэрпрэтацыі, створаныя за апошнія тры гады.

Выстава будзе дзейнічаць па 25 чэрвеня 2023 года ўключна.

Выстава праходзіць па адрасе: вул.Уладзіміра Леніна, 6а, 2-гі паверх (Аршанская гарадская мастацкая галерэя В.А.Грамыкі).

Час працы: з 10.00 да 18.00, штодзень, акрамя панядзелка.

Кантактныя тэлефоны: 8-0216-56-37-50.

735