Абразы Боскай Маці: вера, надзея, любоў. Выстава абразоў са збору Запаведніка


Разнастайнасць абразоў Боскай Маці здзіўляе. Колькасць шанаваных абразоў, па падліках спецыялістаў, каля васьмісот. Адкуль узялося такое мноства вобразаў і як у іх арыентавацца?

У гісторыі хрысціянства ёсць краіны і народы, якія адчувалі сваю цесную сувязь з Боскай Маці. У іх ліку, напрыклад, Грузія — паводле падання, гэтая зямля выпала Панне Марыі па жэрабю для пропаведзі, і Божая Маці назаўжды абяцала Грузіі сваё апякунства. На Афоне Боская Маці шануецца як ігумення Святой гары. У Сярэдняй Еўропе яна называлася Каралевай Польшчы. А ў Сярэднія вякі Лівонія называлася “Тэра Марыяна” — Зямля Марыі.

Але ж і Беларусь не абмінула ласка Боскай Маці…

1246