Вянок «Вянкоў»


Выставачны праект «Вянок “Вянкоў”».

Частка 10 (23.10 – 22.11.2023)

Працягваецца выставачны праект «Вянок “Вянкоў”» у музеі паэта. І галоўным экспанатам становіцца арыгінальная кніга вершаў, якая здзейсніла шмат падарожжаў і мела шмат уладальнікаў, а зараз захоўваецца ў Доме-музеі Максіма Багдановіча ў Гродна.

“Вянок”, выдадзены ў Вільні, у 1913 годзе, стаў падарункам мінскай сям’і Валасовічаў ад стрыечнага брата паэта Яўгена Секяржыцкага. У 1922 годзе Ганна Валасовіч забрала зборнік вершаў ва Уладзімір, дзе жыла пасля эвакуацыі, потым у Ніжні Ноўгарад.

На кнізе тры аўтографы, тры дароўныя надпісы – бацькі паэта Адама Багдановіча, стрыечнай сястры Ганны Валасовіч і Народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. У гэтай частцы выставы прэзентуем таксама фатаграфіі, лісты і ўспаміны Ганны Кіпрыянаўны, якія захоўваюцца ў фондах мінскага музея класіка беларускай літаратуры.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
+375 (017) 355 22 95

1146