Танцавальны марафон “ГІСТАРЫЧНЫ ТАНЕЦ”

Танцавальны марафон
“ГІСТАРЫЧНЫ ТАНЕЦ”
у рамках акцыі “Вечар у музеі”

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь 9,16,23 снежня 2009 года а 19-й гадзіне, ў рамках акцыі “Вечар у музеі”, запрашае на Танцавальны марафон. З 19.00 да 20.00 у музейнай зале гурты старадаўняй музыкі “Rosalia”, “Пераплут” сумесна з тэатрам “Гістрыён” прадставяць музычна-танцавальную праграму “ГІСТАРЫЧНЫ ТАНЕЦ”. Прагучаць традыцыйныя танцавальныя мелодыі Беларусі, Літвы, Латвіі, Паўночнай Еўропы, Сярэднявечныя матывы. Будзе праведзены майстар-клас па традыцыйных і сярэднявечных танцах!!!

Уваход у музей для дарослых 2 200, для дзяцей 1 100.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Працуе штодзень з 11.00 да 19.00, у сераду з 13.00 да 21.00,
выхадны – панядзелак

адрас: г.Мінск, вул. К.Маркса, 12
тэл,: 227 43 22, 227 00 05

Запрашаем усіх жадаючых !!!

1941