«Сумесны шлях» да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося культурна-адукацыйнае мерапрыемства “Сумесны шлях”.

Удзел у ім прынялі намеснікі старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка і Вольга Жэлезоўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вольга Рагачова, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, навучэнцы, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюза.

Экскурс у гісторыю нагадаў, што менавіта 2 сакавіка 1996 года прэзідэнты дзвюх краін падпісалі дагавор “Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі”, які стаў адпраўным пунктам інтэграцыі. У 1997 годзе быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, скіраваны на паляпшэнне ўзроўню жыцця народаў, умацаванне сяброўскіх сувязяў і супрацоўніцтва. Наступным важным этапам у развіцці саюзных адносінаў стала падпісанне Дэкларацыі аб далейшым яднанні, Дагавора аб роўных правах грамадзян, Пагаднення аб стварэнні роўных умоваў для суб’ектаў гаспадарання і Пратакола да яго. Так прэзідэнты абедзвюх краін пацвердзілі намер рухацца па шляху добраахвотнага аб’яднання ў Саюзную дзяржаву, пры гэтым захоўваючы нацыянальны суверэнітэт кожнай з краін. 8 снежня 1999 года быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і Праграма дзеянняў па рэалізацыі яго палажэнняў. За час існавання праекта сфарміравана трывалая дагаворна-прававая база. Работа над саюзнай інтэграцыяй прадаўжаецца і сёння. (Падрабязней...)

52