Ноч музеяў 2024. «Магія пляцення»


Даражэнькія, у суботу 18 мая запрашаем вас у сусвет "Магіі пляцення"

Гэта наша святочная імпрэза, якую мы ладзім у рамках міжнароднай акцыі "Ноч музеяў".

Ноч музеяў павінна быць магічнай. І мы раскрыем для вас магію самай старой тэхналогіі ўсяго чалавецтва - пляцення. І, безумоўна, гэтая Ноч будзе пераплецена з нашымі магічнымі традыцыямі.

18 мая (субота), з 16:00 да 22:30.
Уваход бясплатны, але вітаецца данат (ахвяраванне любога памеру).
Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі - пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

ПРАГРАМА нашай Ночы:

на Сцэнічнай пляцоўцы (прастора каля будынка музея) можна будзе:

  • 18:00-18:15 - пабачыць абрад "Пахаванне стралы", рэканструкцыю зладзім з удзелам цудоўнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля "Стаўбунскія вячоркі"
  • 18:15-18:45 - паглядзець-паслухаць выступы фальклорных ансамбляў з абрадавымі спевамі (выступяць калектывы
  • СШ №30 "Святы Пакроў" і "Найгрыш")
  • 18:45-19:00 - паўдзельнічаць у абрадзе "Пахаванне стралы" (працягнем рэканструкцыю абраду)
  • 19:10-21:00 - стаць госцем на традыцыйным беларускім Вяселлі, на якім абавязкова будуць танцы пад гармонік
  • 21:00-22:00 - нацешыцца мелодыкай нашых народных песень падчас выступу фальклорнага ансамбля славянскай песні "Збіцень"
  • 22:00-22:30 - завяршыць гэты цудоўны вечар сумесным праглядам фільма "Кола часу" - кіно пра ўвесь абрадавы цыкл Палесся

у Выставачных залах (унутры музея):

  • 16:30-18:00 - навучыцца рабіць самыя прыгожыя традыцыйныя вясельныя вяночкі на майстар-класе
  • 16:00-22:45 - наведаць нашы выставы “Варвара, Мікола і Зосіма. Архетыпы бабіцкай іконы”, “Брама”, “Пляценне. Тэхналогія як магія”, “Арнаменты Падняпроўя: сон і абуджэнне”

Пляцоўка рамеснікаў (прастора каля будынка музея):

  • 16:00-20:00 - майстар-класы і выстава-продаж рэчаў ад рамеснікаў: пляценне рознай прыгажосці з лазы, бісеру, саломы, паперы, выраб абярэжных ляляк-мотанак, лепка плеценых узораў з гліны

Дзіцячая пляцоўка (прастора каля будынка музея)

  • 16:00-20:00 - інтэрактыўныя майстар-класы і забавы для дзяцей

*Звяртаем увагу, што падчас правядзення мерапрыемства магчымы змены ў часе і складзе ўдзельнікаў.


Друзья, в субботу 18 мая приглашаем вас в мир "Магии плетения"

Это наше праздничное мероприятие, которое мы проводим в рамках международной акции "Ночь музеев".

Ночь музеев должна быть магической. И мы раскроем для вас магию самой старой технологии всего человечества - плетения. И, безусловно, эта Ночь будет переплетена с нашими магическими традициями.

18 мая (суббота), с 16:00 до 22:30.
Вход бесплатный, но приветствуется донат (пожертвование любого размера).
Филиал Ветковского музея в Гомеле - пл. Ленина, 4а (в парке, за собором Петра и Павла).

ПРОГРАММА нашей Ночи:

на Сценической площадке (пространство возле здания музея) можно будет:

  • 18:00-18:15 - увидеть обряд "Пахаванне стралы", реконструкцию устроим с участием чудесного фольклорно-этнографического ансамбля "Столбунские вечёрки"
  • 18:15-18:45 - посмотреть-послушать выступления фольклорных ансамблей с обрядовыми песнями (выступят коллективы СШ №30 "Святой Покров" и "Наигрыш")
  • 18:45-19:00 - поучаствовать в обряде "Пахаванне стралы" (продолжим реконструкцию обряда)
  • 19:10-21:00 - стать гостем на традиционной беларусской Свадьбе, на которой обязательно будут танцы под гармонь
  • 21:00-22:00 - насладится мелодикой наших народных песен во время выступления фольклорного ансамбля славянской песни "Збіцень"
  • 22:00-22:30 - завершить этот прекрасный вечер совместным просмотром фильма "Кола часу" - кино про весь обрядовый цикл Полесья

в Выставочных залах (внутри музея):

  • 16:30-18:00 - научиться делать самые красивые традиционные свадебные веночки на мастер-классе
  • 16:00-22:45-посетить наши выставки “Варвара, Николай и Зосима. Архетипы бабицкой иконы”, “Врата", "Плетение. Технология как магия", "Орнаменты Поднепровья: сон и пробуждение”

Площадка ремесленников (пространство у здания музея):

  • 16:00-20:00 - мастер-классы и выставка-продажа вещей от ремесленников: плетение различной красоты из лозы, бисера, соломы, бумаги, изготовление обережных куколок-мотанок, лепка плетеных узоров из глины

Детская площадка (пространство возле здания музея)

  • 16:00-20:00 - интерактивные мастер-классы и развлечения для детей

*Обращаем внимание, что во время проведения мероприятия возможны изменения во времени и составе участников.

132