Навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам «Ідэнтыфікацыя і інвентарызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны як дзейсны фактар яго захавання»

25–26 сакавіка 2013 г. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Інстытут культуры Беларусі, Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА праводзяць навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам "Ідэнтыфікацыя і інвентарызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны як дзейсны фактар яго захавання", прысвечаны 10-годдзю Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Семінар праводзіцца ў межах доўгатэрміновага праекта па стварэнні нацыянальнага інвентару нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, пры кансультацыйнай і фінансавай падтрымцы Фонду нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Праект накіраваны на захаванне і папулярызацыю нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі ў рамках дзейнасці па імплементацыі Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (2003), падтрымцы культурнай разнастайнасці і культурнай спадчыны ў цэлым у імя ўстойлівага развіцця Беларусі.

Асноўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца знаёмства з лепшымі практыкамі ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін-суседзяў Беларусі і краін СНД; абмеркаванне магчымых выклікаў і праблем, звязаных з дадзеным працэсам, а таксама шляхоў іх вырашэння; вызначэнне ролі мясцовых супольнасцяў у інвентарызацыі і захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Партнёрамі ў падрыхтоўцы і арганізацыі семінара выступаюць таксама Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускі камітэт Міжнароднай Рады Музеяў "ICOM", Белдзяржуніверсітэт культуры і мастацтваў.

Семінар будзе праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь па адрасе: пр. Незалежнасці, 116, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.

Інстытут культуры Беларусі
вул. Каліноўскага, 12, г. Мінск
Тэл.: +375-17-2673958
e-mail: office@livingheritage.by

1113