На вячоркі ў музей


«На вячоркі ў музей” запрашае выстаўка,
што пачала працаваць 01.02.2021 г. ў ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры”.
Вячоркі – гэта форма правядзення вольнага часу ў асенне-зімовы час, калі доўгімі вечарамі моладьзь збіралася разам папрацаваць , а пасля патанчыць і паспяваць, папіць гарбаты з самавара.
У экспазіцыі створана атмасфера мінулага стагоддзя. Прадстаўлены прадметы побыту, мэбля, тканыя вырабы, посуд.
Своеасаблівая фотазона чакае гасцей да канца сакавіка.

591