«Я не мару цяпер ні пра што больш… абы зноў мець магчымасць цалкам аддацца любімай навуковай працы»

Так пісаў у лісце да свайго калегі адзін з заснавальнікаў беларускага мастацтвазнаўства Мікола Шчакаціхін (1896—1940), які быў рэпрэсіраваны ў 1930-я гады.

13 кастрычніка 2021 года спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння вядомага мастацтвазнаўцы, актыўнага члена Інбелкульта, выкладчыка БДУ Мікалая Мікалаевіча Шчакаціхіна.

М. М. Шчакаціхін даследаваў манументальнае дойлідства Беларусі, зрабіў вялікі ўнёсак у вывучэнне помнікаў архітэктуры Полацка, зрабіў абмеры і прапанаваў план Сафійскага сабора XI стагоддзя.

Даследаванне Сафійскага сабора ў савецкі перыяд.

752