"Зорка Івана Муравейкі"


21 кастрычніка 1921 г. у весцы Таль на Любаншчыне ў сям’і Андрэя Муравейкі нарадзіўся сын. Назвалі яго Іванам. Соты год яго нараджэння стаў днем Памяці - Іван Андрэевіч Муравейка пайшоў з жыцця ў сакавіку 2021 года. Самабытны паэтычны і журналістскі талент, дабрыню і багацце сваёй душы ён шчодра дарыў сваім землякам і шматлікім прыхільнікам яго творчасці. Яскравае, напоўненае доблесцю і гераізмам ваеннай пары, мастацтвам і натхненнем мірнага часу яго жыццё сапраўды падобна зорцы. 

“Зорка Івана Муравейкі”. Так называецца часовая экспазіцыя, прэзентацыя якой  адбылася 21 кастрычніка ў Любанскім музеі народнай славы. Выстава будзе працаваць у будынку музея па вул.Калініна, 2 да 25 лістапада.  Жыхары горада і раена маюць ўнікальную магчымасць пазнаёміцца са шматлікімі фотадаздымкамі і дакументамі матэрыяламі з сямейнага архіва. Заказ экскурсій для групавога наведвання  па тэл.: 68-1-25 ; 68-1-24.

 

411