Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»


Запрашаем на абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»

15 студзеня, субота

14:00

Даўні звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года паводле старога стылю называўся Шчодрык, Шчадрэц. У гэты дзень гатавалі другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, кашы, крупнік і іншую ежу, дзе стравам надаваўся магічна-абрадавы сэнс.

Шчадрэц – вечар варажбы. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годдзе.

Абрад «шчадравання» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў разам са «Шчодрай» – прыгожай дзяўчынай, якую апраналі ў святочнае адзенне. Спявалі песні-шчадроўкі, услаўлялі гаспадара і гаспадыню, і іх гаспадарку.

Вас чакае:

  • рэканструкцыя абрада «Шчадраванне»;
  • паказ тэатра «Батлейка»;
  • зімовыя забавы і гульні;
  • беларускія народныя танцы і гульні;
  • майстар-класы;
  • традыцыйныя варожбы;
  • выступ фальклёрнага калектыва.

Кошт квіткоў:

для дарослых – 10 руб.;

для школьнікаў і студэнтаў (студэнцкі білет) – 5 руб.;

для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Запрашаем вас далучыцца да гэтай цікавай зімовай традыцыі!

214