Мастацкі праект Вікторыі Крупскай «Чаканне напоўненасці»


Экспазіцыя Вікторыі Крупскай “Чаканне напоўненасці” складаецца з экспрэсіўных жывапісных партрэтаў і шэрагу камерных акварэляў. Сюжэт жывапісу – часткова трансфармаваная, размытая выява чалавека, унутраны партрэт, персаналізацыя адзіноты, самааналізу, які ўзнікае з кампазіцыі каляровых плям, нiбы з памяці. Змена станаў, уласцівая кожнаму чалавеку, банальнасць штодзённасці і іншая манера бачыць гэтую банальнасць. Часам Вікторыя Крупская працуе на скрыжаванні фігуратыўнасці і абстракцыі. Яе працы становяцца інтэнсіўнымі, калейдаскапічнымі сведчаннямі настрою, цялеснага і душэўнага досведу. Смелыя спалучэнні яркіх колераў ствараюць бясконцую прастору – адначасова маляўнічую, пачуццёвую і інтэлектуальную.

Прадстаўлены жывапіс за некалькі апошніх гадоў, а таксама акварэлі 2021 года.

416