Выстаўка «Ручнік. Вечнае — спрадвечнае»


На выстаўке "Ручнік. Вечнае - спрадвечнае" прадстаўлены ручнікі з фондаў Мінскага абласнога краязнаўчага музея. Вы маеце унікакальную магчымасць пабачыць як тканыя, так і вышываныя ручнікі розных рэгіёнаў Мінскай вобласці.

Шмат стагоддзяў карыстаюцца беларусы ручніком.

Традыцыя прадугледжвала выкарыстанне ручнікоў амаль ва ўсіх значных абрадах і звычаях. Ручнік ператвараўся то ў вясельны падножнік, то ў аброчную тканіну, то ў магічную рэч, здольную адхіліць ліха і смерць. Наогул, складаныя і разнастайныя функцыі абрадавага ручніка пакрыты таямнічасцю. У ім адчуваецца подых аддаленых эпох, свядомасць і звычаі колішніх пакаленняў.

Ткуць і расшываюць яго і сёння, працягваючы ўдасканальваць прыгажосць, над якой працавала мноства пакаленняў. Кожнае з іх асэнсоўвала і складвала ў адзіную народную скарбонку разуменне ручніковага дэкору і яго асаблівасцей, тэхнічных прыёмаў, найлепшых колеравых спалучэнняў. Паступова выпрацоўваліся і адточваліся характэрныя адзнакі традыцыйнага аздаблення беларускага ручніка. Фарміраваўся канон, у рамках якога праходзілі далейшыя творчыя пошукі народнага майстэрства. Канон гэты ніколі не абмяжоўваў ткачыху, вышывальшчыцу, а дазваляў і нават прапаноўваў увасабляць у ім свой характар, пачуцці, настрой, сваё адчуванне хараства, дэманстраваць рамесніцкую дасканаласць.

https://www.mgazeta.by/kultura/item/14241-svoj-qr-kod-belarusy-prydumali-yashche-starazhytnastsi-jon-na-arnamentakh-ruchniko.html

Кошт: школьнікі - 2 Br., дарослыя - 4 Br., экскурсія - 8/16 Br.
Чакаем вас з 10:00 да 19:00 кожный дзень, ПН - выхадны.
Тэлефон: 77-79-99

531