З 21 кастрычніка ў Быхаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі працуе новая выстава "Памяць без тэрміну даўніны...", на якой прадстаўлены 13 макетаў спаленых вёсак Быхаўскага раёна.
З вынікам творчай дзейнасці школ раёна ў рамках акцыі "Трагедыя спаленых вёсак" можна пазнаёміцца ў выставачнай зале музея.
Выстава будзе працаваць да сярэдзіны снежня.
Даведкі па тэлефоне: 49458