Прэс-канферэнцыя «Музей. Спадчына. Памяць»

2 снежня 2022 г. у 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да правядзення V Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» (3-4 снежня), на тэму: «Музей. Спадчына. Памяць».

З 3 па 4 снежня 2022 г. у г. Мінску на базе Спартыўна-культурнага цэнтра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пройдзе V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Тэма форуму - " Музей. Спадчына. Памяць».

Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» – унікальная пляцоўка для абмену вопытам і развіцця музейнай справы. Першы Форум прайшоў у 2012 г. у г. Гродна, другі – у 2014 г.у г. Гомелі, трэці – у 2016 г. у г. Магілёве, чацвёрты – у 2019 г. у г. Брэсце ён стаў важнай і доўгачаканай падзеяй у культурным жыцці нашай краіны. У форуме прымуць удзел больш за 80 дзяржаўных музеяў і галерэй, а таксама музейныя работнікі і міжнародныя эксперты.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця V Нацыянальнага форума “Музеі Беларусі” запланавана падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж музеямі Рэспублікі Беларусь і музеямі Расійскай Федэрацыі. У рамках правядзення мерапрыемства запланавана правядзенне дзелавой праграмы, якая складаецца з 4 секцый: “Патрыятычнае выхаванне праз музейную дзейнасць”, “Музей – тэрыторыя гістарычнай памяці”, “Музей і спадчына”, “Культура і побыт беларусаў” і круглага стала па развіцці культурна-пазнавальнага турызму.

У рамках форума будзе праведзены конкурс прафесійнага майстэрства па намінацыях: “За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форума”, “За навацыі ў музейнай дзейнасці”, “За лепшы музейны праект”, “За лепшую культурна-адукацыйную праграму”, “За лепшае музейнае выданне”.

Форум з'яўляецца адной з важных пляцовак для прэзентацыі музеяў і музейнай справы як найважнейшага адукацыйнага і выхаваўчага рэсурсу грамадства, узбагачэння духоўнага патэнцыялу нацыі, а таксама ў мэтах прыцягнення ўвагі наведвальнікаў музеяў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікоў дзелавых кругоў да музейнай справы.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Просім загадзя дасылаць пытанні на электронную пошту public-pc@mail.ru

Арганізатарамі мерапрыемства будзе забяспечана прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі на YouTube-канале РУП «Дом прэсы» па спасылцы https://youtu.be/1egc1W5-FPg.

Таксама будзе магчымасць паглядзець відэазапіс па выніках мерапрыемства.

533