Літаратурна-музычная імпрэза «Рамантыка зімовага вечара»

31 студзеня а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца выступленне ансамбля салістаў “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай з праграмай “Рамантыка зімовага вечара”.

У выкананні салістаў ансамбля, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Максіма Юргілевіча (габой), Вікторыі Янушкевіч (флейта), Кірыла Целяпнёва (кларнет), Марыі Доўжык (скрыпка, вакал), Караліны Дыба (скрыпка), Алесі Носавай (скрыпка, вакал) прагучаць наступныя творы:

  • Алесандра Марчэла. Адажыа для габоя і струнных;
  • Людвіг ван Бетховен. Трыа для флейты, габоя і кларнета;
  • Эжэн Ізаі. Саната для скрыпкі сола №3 “Балада”;
  • Роберт Мучынскі. Дуэт для флейты і кларнета;
  • Альфрэд Шнітке  “Казка падарожжаў”;
  • Аляксей Туранкоў “Мелодыя”;
  • Грыгараш Дзініку. Хора стаката;
  • Міхаіл Глінка. Раманс “Не спакушай”;
  • Елізавета Шашына. Раманс “Выходжу адзін я на дарогу”;
  • Малкальм Арнальд. Дывертысмент для флейты, габоя, кларнета;
  • Галіна Гарэлава. Вальс.

Фартэпіяна, вядоўца, дырыжор – Людміла Каліноўская.

Акрамя таго, вас чакае выдатная беларуская паэзія XX стагоддзя і літаратурныя партрэты яе стваральнікаў ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.

Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/320913, а таксама ў касе музея).

Кантактныя тэлефоны: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.

509