Выстава «Лексікон Марка Шагала: Маё жыццё»


У вобразе асобы Марка Шагала вялiкую ролю адрыгрывае не толькi вiзуальная мова яго выяўленчага мастацтва, але таксама яго вершы, выказваннi i, безумоўна, яго кнiга «Маё жыццё». Поўны тэкст кнiгi ўпершыню пабачыў свет у 1931 годзе ў выдавецтве «Сток», у перакладзе на французскую мову Бэлы Шагал. Аднак 20 афортаў Марка Шагала да аўтабiяграфii «Маё жыццё» былi надрукаваны ў 1923 годзе ў выдавецтве Паўля Касiрэра. Такiм чынам, сёлета адзначаецца стагоддзе адной з выбiтных падзей у творчасцi мастака, якая адлюстроўвае жыццёвы шлях Шагала i iлюструе яго найважнейшы тэкст. Серыя выстаў «Лексiкон» прысвячаецца гэтай даце i сувязi памiж вiзуальным вобразам i словам у творчасцi мастака. Першая экспазiцыя пабудавана на асацыяцыях выяў з графiчных аркушаў Марка Шагала i цытат з кнiгi «Маё жыццё». Дэманструюцца арыгiнальныя лiтаграфii, дрэварыты i афорты розных гадоў.

696