Выстава жывапісу Міхася Ляўковіча «Тры партрэты +»


Выстава Міхася Ляўковіча “Тры партрэты +”, адкрыццё якой запланавана на 17.03.2023г., складаецца з жывапісных прац апошніх гадоў. У аснову яе пакладзена тэма тэатра і, у прыватнасці, спектакля “Шагал, Шагал…” Віцебскага драмтэатра імя Якуба Коласа. Гэты спектакль за доўгія гады свайго сцэнічнага жыцця стаў знакавым не толькі для творчасці тэатра, але ўвогуле для нашага горада. Міхась Ляўковіч прадстаўляе тры новых (2022 г.) партрэты выканаўцаў галоўных персанажаў спектакля: Г. Гайдука (Марк), А. Баркоўскай (Іда) і Т. Краснабаевай-Чарняк (Бэла), а таксама рэтраспектыўны партрэт рэжысёра легендарнага спектакля В. Баркоўскага. Тэатральную тэму дапаўняюць палотны, натхнёныя музыкай: краявіды і абстрактныя кампазіцыі.

362