Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Капітан далёкіх вандровак»


“Рамантычныя ветразі творчасці Маўра
вытрымалі выпрабаванне ветрамі і штормамі часу.
Ён па-ранейшаму нязменны капітан на караблі
нашай беларускай дзіцячай літаратуры”. (Ул. Ягоўдзік)

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры захоўвае вялікі архіў таленавітага пісьменніка Івана Міхайлавіча Фёдарава (Янкі Маўра). З нагоды 140-годдзя з дня яго нараджэння, музей запрашае наведвальнікаў на часовую літаратурна-дакументальную экспазіцыю “Капітан далёкіх вандровак”.

Выстава будзе працаваць з 11 мая па 17 снежня 2023 года па адрасе: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Уклaд Янкi Maўpa ў paзвiццё бeлapycкaй дзiцячaй лiтapaтypы вымяpaeццa нe cтoлькi caмaкaштoўнacцю ягo твopaў як з'яў мacтaцтвa, кoлькi тым, штo ён, як пepшaпpaxoдцa, вызнaчыў дaлeйшы кipyнaк яe paзвiцця ў гaлiнe пpoзы. Пісьменнік cтaў cтвapaльнiкaм нoвыx жaнpaвыx фopмaў: пpыгoднiцкaгa paмaнa, пpыгoднiцкaй aпoвecцi, a тaкcaмa aпoвecцeй aўтaбiягpaфiчнaй i нaвyкoвa-фaнтacтычнaй.

Агульная тэма экспазіцыі – Янка Маўрнястомны Падарожнік – будзе паслядоўна раскрывацца перад наведвальнікам праз шэраг сімвалічных падарожжаў: па глыбіні cтaгoддзяў, па далёкіх краінах, па роднай Беларусі і, нарэшце, у будучыню. Зместавую і вобразную аснову гэтых вандровак складуць апoвecці пісьменніка: “Чaлaвeк iдзe”, “У краіне райскай птушкі”, “Сын вады”, “Амок”, “Палескія рабінзоны”, “Фантамабіль прафесара Цылякоўскага”.

Цэнтральным мастацкім вобразам экспазіцыі выступае лодка – як увасабленне падарожжа і як спасылка да той самай лодкі, на якой героі твораў Янкі Маўра выпраўляліся ў далёкія і блізкія падарожжы.

На выставе будуць прадстаўлены рукапісы, кнігі, лісты, фатаграфіі, дакументы, а таксама шматлікія асабістыя рэчы Янкі Маўра і гісторыі, звязаныя з імі. Адметным з’яўляецца партрэт Янкі Маўра мастачкі Алы Замай і фотаздымкі, якія ўзнаўляюць творчую лабараторыю мастачкі. Таксама наведвальнікі пазнаёмяцца з матэрыяламі, звязанымі з эсперантысцкім рухам, актыўным удзельнікам якога быў і сам пісьменнік.

Выстава будзе цікава шырокаму колу наведвальнікаў: школьнікам, вучнёўскай моладзі, прадстаўнікам творчай інтэлігенцыі, навукоўцам, даследчыкам і аматарам літаратуры.

Куратар – вядучы навуковы супрацоўнік Паліна Мікалаеўна Саўген. Тэл. +375 (17) 395-44-47.

3090