Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Творчасць як жыццё…»


Рады паведаміць, што 29 кастрычніка ў музеі распачынае работу часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Творчасць як жыццё…», прымеркаваная да юбілеяў знакамітых беларускіх драматургаў: 100-годдзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка, 90-годдзя з дня нараджэння Алеся Петрашкевіча і 70-годдзя Аляксея Дударава.

Народны пісьменнік Беларусі Андрэй Макаёнак (1920–1982 гг.) узбагаціў беларускую драматургію новымі жанрамі, такімі як трагікамедыя, сатырычная камедыя, камедыя-рэпартаж, сентыментальны фельетон і інш.

Алесь Петрашкевіч (1930–2012 гг.) працаваў ў розных жанрах драматургіі і распрацоўваў тэму гістарычнага мінулага Беларусі як у сваіх п’есах, так і будучы кіраўніком цэнтра па выданні гісторыка-дакументальных хронік «Памяць».

Аляксей Дудараў (нар. 1950 г.) рэалізуе сябе ў жанры гістарычнай драмы. Яго творы вызначаюцца вастрынёй маральнай праблематыкі, псіхалагізмам, аналітычнасцю.

Побач з прадметамі з фондаў музея на экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, «Гасцёўні Уладзіслава Галубка», сямейных архіваў Алы Андрэеўны Макаёнак, Таццяны Аляксееўны Петрашкевіч і мастака-пастаноўшчыка Дзмітрыя Максімавіча Мохава (эскізы да спектакляў А.Макаёнка і А.Дударава), якія раскрываюць лепшыя здабыткі нацыянальнай літаратуры ў жанры драматургіі.

Запрашаем!

Месца: вул. М.Багдановіча, 13.
Кантактны тэлефон: (017) 363-56-21.

218