Выказваем падзяку...

На працягу снежня і студзеня наведвальнікі Дзіцячага музея маглі пазнаёміцца з выстаўкай ёлачных цацак і навагодніх паштовак. Супрацоўнікі музея ўдзячны ўсім, хто прыняў удзел у падрыхтоўцы выстаўкі. Асобую падзяку мы выказваем Ціханавай Таццяне Данілаўне, жыхарке г. Полацка, якая перадала ў дар НПГКМЗ калекцыю ёлачных цацак 60–70-х гг. ХХ ст.