Сайт вашага музея на museum.by

Партал «Музеі Беларусі» (museum.by) запрашае музеі Беларусі да супрацоўніцтва!

Мы прапануем вам магчымасць стварэння ўласнага сайта вашага музея на партале Museum.by, дзе вы зможаце размяшчаць актуальную інфармацыю, падтрымліваць зносіны з пастаяннымі і прывабліваць новых наведвальнікаў.

Гэта бясплатна не патрабуе ніякіх спецыяльных ведаў. Каб пачаць работу з сайтам вашага музея:

1 — Вы адпраўляеце заяўку;

2 — Мы наладжваем платформу і высылаем вам паролі для кіравання;

3 — Вы атрымліваеце гатовы сайт з даменным іменем выгляду імя.museum.by і тэхнічную падтрымку.

На ўсё спатрэбіцца не болей за тыдзень. Затым вы прыступаеце да афармлення сайта і размяшчэння вашых матэрыялаў.

Галоўная ўмова супрацоўніцтва з намі — адказна ставіцца да напаўнення сайта зместам і падтрымліваць інфармацыю ў актуальным стане.


Нават калі ў вашага музея ўжо ёсць сайт у Інтэрнэце, прадстаўніцтва на museum.by будзе карысным, бо вы зможаце заявіць пра сябе на самым буйным музейным партале краіны.