Скарынаўскія чытанні: да 20-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання

Міжнародная навуковая канферэнцыя

У рамках акцыі "Полацк - культурная сталіца Беларусі 2010" Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік (Музей беларускага кнігадрукавання) плануе 9-10 верасня 2010 г. правесці навуковую канферэнцыю "Скарынаўскія чытанні: да 20-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання".

Інфармацыйнае паведамленне
Месца правядзення:
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік.
Музей беларускага кнігадрукавання.

Арганізатары канферэнцыі:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік,
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,
Полацкі дзяржаўны універсітэт,
Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Тэматыка канферэнцыі:
- Францыск Скарына - усходнеславянскі і беларускі першадрукар, асветнік, гуманіст.
- Эпоха Адраджэння: літаратура, мова, рэлігійныя плыні.
- Полацк ХV - ХVІ ст.ст.
- Уплыў дзейнасці Францыска Скарыны на развіццё беларускай і ўсходнеславянскай культуры: традыцыі і сучаснасць.

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі з указаннем тэмы даклада ці паведамлення (да 15 хвілін) і тэзісы выступлення трэба даслаць на адрас аргкамітэта да 15 ліпеня.
Патрабаванні да матэрыялаў:
Артыкулы для зборніка перадаюцца ў друкаваным выглядзе разам з дыскетай у фармаце Microsoft Word 97 (не ніжэй). Аб'ём да 5-ці старонак тэксту (інтэрвал адзінарны, шрыфт Times New Roman Cyr, памер 12). У артыкуле неабходна ўказваць назву даклада, прозвішча аўтара, інфармацыю пра аўтара.

Дадатковая інфармацыя і запрашэнні будуць высланы пасля атрымання заявак.

Тэл. для даведак: (0214) 42-57-25
E-mail: book.polotsk@museum.by