Museum.by — удзельнік конкурсу «Інтэрнет-прэмія «ТІБО-2009»


Museum.by прыме ўдзел у конкурсе «Інтэрнет-прэмія «ТІБО-2009». Сайт будзе прадстаўлены ў намінацыі «Культура і мастацтва».

«Інтэрнет-прэмія» Міжнароднай спецыялізаванай выставы «ТІБО» з’яўляецца прафесійнай прэміяй, якая штогадова прысуджаецца сеткавым работам, створаным у беларускім сектары Інтэрнета, за важкія сацыякультурныя, тэхналагічныя і мастацкія дасягненні ў галіне інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі.

Асноўнымі мэтамі «Інтэрнет-прэміі» выставы «ТІБО» з’яўляюцца:
– спрыянне развіццю беларускага сектара Інтэрнета як асяроддзя для прафесійнай дзейнасці, творчасці, адпачынку, зносін;
– прапаганда лепшых работ беларускага сектара Інтэрнета.

ХVІ Міжнародная спецыялізаваная выстава «ТІБО-2009» пройдзе 21.04–24.04.2009 у Футбольным манежы, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 20/2. Дадатковыя матэрыялы аб выставе ўтрымліваюцца на сайце tibo.by.





® а также