«Інтэрнэт-прэмія «TIBO-2010»: Афіцыйны сайт Полацкага музея-запаведніка заняў 2 месца ў намінацыі «Культура і мастацтва»

Афіцыйны сайт Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (polotsk.museum.by) заняў другое месца ў конкурсе «Інтэрнэт-прэмія «TIBO-2010» у намінацыі «Культура і мастацтва».

У гэтым годзе нароўні з уладальнікам рэсурсу ўзнагароджвалi таксама і распрацоўшчыкаў сайта - Dekart.org.

Узнагароджанне праходзіла 22 красавіка ў кангрэс-холе бізнес-цэнтра ГК «Вікторыя».

Дыпломы ўручаў першы намеснік Міністра культуры Тадэвуш Іванавіч Стружэцкi.

Афіцыйны сайт Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка - выдатны прыклад таго якi сайт можа быць створаны любым музеем Беларусі на платформе Museum.by.