Новае паступленне ў фонды НПГКМЗ

Калекцыя друкаваных выданняў НПГКМЗ пастаянна папаўняецца. Нядаўна ў фонды Музея беларускага кнігадрукавання паступіла даволі значная калекцыя ў 74 прадметы. Гэта выданні 1920-1960 х гадоў, перададзеныя з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод іх кнігі тых аўтараў, якіх мы назыавем класікамі беларускай літаратуры: Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Эдзі Агняцвет, Паўлюка Труса і многіх іншых. Кнігі ўяўляюць цікавасць яшчэ і бібліятэчнымі штампамі, якія ў іх утрымліваюцца. Акрамя штампаў Дзяржаўнай бібліятэкі БССР (зараз Нацыянальная бібліятэка Беларусі), гэта адзнакі і аб знаходжанні выданняў ў бібліятэках Масквы, Іркуцка, Адэсы, Сярэдняй Азіі.
Гэта далёка не першая калекцыя, перададзеная музею з Нацыянальнай бібліятэкі. І раней мы атрымлівалі цікавыя выданні пачатку ХХ стагодзя: кнігі, брашуры, часопісы.
НПГКМЗ шчыра ўдзячны супрацоўнікам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва.

2062