«Інтэрнэт-прэмія «TIBO-2011»: Афіцыйны сайт Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея заняў 3 месца ў намінацыі «Культура і мастацтва»

Афіцыйны сайт Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея (http://gantsevichi.museum.by) заняў 3 месца ў конкурсе «Інтэрнэт-прэмія «TIBO-2011» у намінацыі «Культура і мастацтва».

У гэтым годзе нароўні з уладальнікам рэсурсу ўзнагароджвалi таксама і распрацоўшчыкаў сайта - навукова-інфармацыйны аддзел НПГКМЗ, Dekart.org.

Узнагароджанне праходзіла 28 красавіка ў кангрэс-холе бізнес-цэнтра ГК «Вікторыя».

Дыпломы ўручаў першы намеснік Міністра культуры Виктор Иосифович Кураш.