Свята 1 верасня ў Мастацкай галерэе

Віншуем усіх выкладчыкаў, навучэнцаў і іх бацькоў з 1 верасня!
У гэты святочны дзень, які прайшоў пад дэвізам «Я - грамадзянін Беларусі», як заўсёды, гасцінна расчыніла свае дзверы для навучэнцаў полацкіх школ Мастацкая галерэя Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Для іх адбыліся тэматычныя экскурсіі, якія, на наш погляд, прыадкрылі маленькія таямніцы культурнай спадчыны нашай Радзімы. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з культавым мастацтвам Беларусі, з мастацтвам Беларусі ХХ стагоддзя, наведалі выстаўку «Беларускія мастакі Полацку», прысвечаную 1150-годдзю г. Полацка. А таксама яны сталі першымі наведвальнікамі новага ўнікальнага раздзела экспазіцыі Мастацкай галерэі «Сценапіс Спаса-Праабражэнскай царквы ХІІ стагоддзя», які на дадзены момант яшчэ толькі фарміруецца. Ім прадставілася магчымасць пабачыць, якая велізарная работа была праведзена рэстаўратарамі на працягу многіх гадоў па адслаенні і пераносу на новую аснову фрагментаў сценапісу ХVІІІ-ХІХ стагоддзяў.

Спадзяемся, што гэтая сустрэча з мастацтвам і культурнай спадчынай у першы дзень новага навучальнага года стала цікавай для дзяцей і карыснай для фарміравання пачуцця годнасці грамадзяніна Беларусі.

747