2016 – Год культуры Беларусі

Указ "Аб аб'яўленні 2016 года Годам культуры"
http://www.pravo.by/main.aspx?guid=12551&p0=P31500522&p1=1&p5=0

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ нумар 522 "Аб аб'яўленні 2016 года Годам культуры", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Указ прыняты ў мэтах аб'яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў.
Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры, які закранае ўсе сферы дзейнасці (культура вытворчасці і земляробства, культура сямейных адносін і быту, культура добраўпарадкавання населеных пунктаў).
Значная ўвага будзе ўдзелена мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры, якая з'яўляецца адным з асноўных сродкаў выхавання ў моладзі патрыятызму і павагі да Радзімы. Таксама прадугледжваецца комплекс мерапрыемстваў, звязаны са знакавымі для культуры Беларусі юбілейнымі датамі.

Інтэрв'ю міністра культуры Барыса Святлова БЕЛТА http://blr.belta.by/culture/view/god-kultury-u-belarusi-budze-bagaty-na-jubilejnyja-padzei-42005-2015/

597