14-17 студзеня адбыўся Міжнародны калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў “Нябёсы”

14-17 студзеня прайшоў Міжнародны калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў “Нябёсы”. Фестываль з такой назвай мае вялікі сімвалічны сэнс, бо лесвіца да нябёсаў – шматпрыступковая, бясконцая. Але нават яе ніжняя прыступка вышэй за простую побытавую. Самі ж нябёсы – бядонныя, бязмежныя. І фестываль з такой назвай дадаткова пераконвае, што межаў дасканаласці няма, але да яе неабходна імкнуцца.
Кіраўнік тэатра “Батлейка” Іўеўскага музея нацыянальных культур Мерляк Марыя Мікалаеўна стала ўдзельнікам “круглага стала” на тэму “Батлейка ў прасторы культуры ХХІ ст.” І гэта першае дасягненне нашага лялечнага тэатра!
Батлейка-адметнасць нашай культуры. Мы павінны ганарыцца ёй гэтак жа, як італьянцы ганарацца сваімі марыянеткамі. Батлейка не выносіць фальшу, прытворства- і тым самым выхоўвае ў чалавеку імкненне да высокіх духоўных каштоўнасцей.
Паважаныя іўеўчане! Вы маеце цудоўную магчымасць паглядзець пастаноўкі “Цар Ірад” і “Несцерка” у Іўеўскім музеі нацыянальных культур альбо запрасіць нашых артыстаў, кожнага з каторых можна назваць “чалавек-аркестр”, у сем’і і парадаваць сваіх блізкіх, атрымаць новыя ўражанні! Сардэчна запрашаем!

608