Усё жыццё – тэатру.

У 1992 г. трупы тэатраў Полацкага гарадскога Дома культуры і Палаца культуры ВА “Шкловалакно” аб’ядналіся ў адзін тэатральны калектыў, які атрымаў назву Полацкі народны тэатр “Пілігрым” гарадскога Дома культуры. Наступныя 6 год рэжысёрам новага тэатра з’яўляўся В. П. Нагорны.

З 2002 г. і па сённяшні дзень мастацкім кіраўніком і рэжысёрам-пастаноўшчыкам Полацкага народнага маладзёжнага тэатра “Пілігрым” з’яўляецца Вера Мікалаеўна Кісялёва. Пад яе кіраўніцтвам творчая моладзь Полацка развівае свае артыстычныя здольнасці.

За гэты час калектыў “Пілігрыма” не аднаразова станавіўся лаурэатам і дыпламантам разнастайных конкурсаў тэатральнага майстэрства. Прафесійнае журы не абыходзіла ўвагай і маладых выканаўцаў, якія таксама атрымоўвалі ўзнагароды.

Сама Вера Мікалаеўна Кісялёва атрымала дыплом конкурса творчай інтэлігенцыі горада Полацка “Зорнае крыло” ў намінацыі “Творчая асоба года” і ганаровае званне “Жанчына года Віцебшчыны–2004”.

Нядаўна ў фонды НПГКМЗ паступіла калекцыя матэрыялаў, звязаных з дзейнасцю Полацкага маладзёжнага народнага тэатра “Пілігрым”, якія ахопліваюць перыяд з 2003 г. па 2009 г. Гэта афішы і праграмы спектакляў, запрашэнні на мерапрыемствы, брашура III Міжнароднага фестываля студэнцкай тэатральнай творчасці «Тэатральны куфар–2006», а таксама гістарычны нарыс – рэпертуарны зборнік “Полоцкому народному театру 60 лет”, складальнікам якога з’яўляецца В. М. Кісялёва – мастацкі кіраўнік ПНТ, і многае іншае.