Ён ліру прысвяціў народу (Юбілей А.С.Пушкіна)

06.06.2019 г. у дзень 220-годдзя з дня нараджэння Алдяксандра Пушкіна ў Доме-музеі экспанавалася кніжная выстаўка, прысвечаная гэтай юбілейнай даце.
Асноўная тэма выстаўкі «Пушкін і Беларусь, Пушкін і Польшча».
З выстаўкай пазнаёміліся навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа, школьнікі з Варшавы, наведвальнікі музея з Беларусі і Францыі.
Старшы навуковы супрацоўнік Сафія Анісімава апублікавала ў раённай газеце артыкул «Іх аб'яднала паэзія» (Аб творчым пабрацімстве А.Міцкевіча і А.Пушкіна).