Буслы адлятаюць у вырай + Адам Міцкевіч

21 жніўня 2019 г. над Домам-музеем быў заўважаны клін буслоў, які адлятаў у вырай.

І гэтае фота не проста так, бо слова "вырай" узгадвае Адам Міцкевіч у паэме "Пан Тадэвуш":
"Над полем ключ за ключам праляталі
То журавы, то гусі, і трывожна
Сачыў за выраем вясковец кожны"
(Пераклад Язэпа Семяжона)

Сам Адам Міцкевіч патлумачыў слова "вырай" у заўвагах да паэмы: "У мясцовых сялян слова "вырай" азначае асенні час, калі адлятаюць пералётныя птушкі. Адлятаць у вырай - значыць ляцець у цёплыя краі..."

Аўтар фота буслоў над музеем - Мікалай Гайба, дырэктар музея.