ЗАПРАШАЕМ НА АДКРЫЦЦЁ!

Сезон цікавых выстаў у нашым музеі працягваецца!
29 ЖНІЎНЯ А 16 ГАДЗІНЕ Музей гісторыі і культуры г. Наваполацка запрашае навапалачан і гасцей горада на адкрыццё выставы з паэтычнай назвай «ІМГНЕННІ» яркага прадстаўніка Віцебскай школы акварэлі Аляксандра КАРПАНА.
Чакаем наведвальнікаў ў выставачнай зале музея па адрасе: вул. Юбілейная д.1, прып. «Строительный».
Уваход вольны.