Выстава студэнткі кафедры «Архітэктура» ПДУ Васілісы МЕТЛЫ «ЯК МЫ ТУТ АПЫНУЛІСЯ»


Новая выстава з інтрыгуючай назвай «ЯК МЫ ТУТ АПЫНУЛІСЯ» з 12 верасня па 13 кастрычніка будзе працаваць ў Музеі гісторыі і культуры г. Наваполацка!

Аўтар мастацкіх работ — студэнтка Полацкага дзяржаўнага універсітэта ВАСІЛІСА МЕТЛА. Яшчэ дзяўчынкай Васіліса наведвала розныя гурткі, секцыі, скончыла музычную і мастацкую школы.

Зараз юная мастачка, па-сапраўднаму, здзіўляе выкладчыкаў кафедры «Архітэктура» ПДУ, сваіх родных, сяброў і проста знаёмых цікавымі мастацкімі сюжэтамі.

Гэта першая персанальная выстава пачынаючай мастачкі... У чым яе асаблівасць і прывабнасць?

Як сцвярджае аўтар работ: у своеасаблівых вобразах свету і пачуццяў, якія набылі існаванне ў фізічным выглядзе.

Паважаныя наведвальнікі! ПРЫХОДЗЬЦЕ ў Музей гісторыі і культуры г.Наваполацка (вул. Маладзёжная д.45, корп.3) і паспрабуйце знайсці свой адказ на звечнае «ЯК МЫ ТУТ АПЫНУЛІСЯ»!

Мы працуем штодзённа, з 10.00 да 18.00.
Кошт уваходнага квітка: 1.50 руб. — для дарослых, 1.00 руб. — для дзяцей.
Телефон для даведак: 51-05-16.