Вечар памяці Пятра Васючэнкі

25 жніўня з жыцця пайшоў таленавіты беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, палачанін Пятро Васільевіч Васючэнка.

Полацк займаў асаблівае месца ў яго жыцці: менавіта тут ён з'явіўся на свет, тут жывуць людзі, якія ведаюць і памятаюць яго як пісьменніка і як чалавека. Музей беларускага кнігадрукавання запрашае сяброў Пятра Васільевіча, а таксама жыхароў і гасцей горада на вечарыну, прысвечаную яго памяці.

3 кастрычніка (чацвер) а 17-й гадзіне. Уваход вольны.