Прэзентацыйны нумар часопіса «Беларускі музей»

Падчас IV Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» быў прэзентаваны пілотны нумар часопіса «Беларускі музей».

Выданне змяшчае 56 ілюстраваных старонак. У ім апублікавана 15 артыкулаў, напісаных на рускай і беларускай мовах і размешчаных у 9 раздзелах. На адваротным баку вокладкі знаходзіцца кароткі агляд (summary) на англійскай мове.

«У Беларусі цяпер выдаюцца два прафесійныя выданні пра культуру — часопіс «Мастацтва» і газета «Культура», дзе мы пішам на тэмы, пачынаючы ад класічнага мастацтва да авангарду. На жаль, музеям надаюцца ўсяго старонка-дзве, гэтага не дастаткова. У нас маса добрых музеяў. Для іх гэта будзе магчымасць падзяліцца сваімі ідэямі, — лічыць дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура і мастацтва» Ірына Слабодзіч. — Канцэпцыя часопіса яшчэ будзе дапрацоўвацца. Ён павінен стаць пляцоўкай для дыскусій, абмену вопытам, аповеду аб заслужаных людзях музейнай справы».

Азнаёміцца з прэзентацыйным нумарам часопіса «Беларускі музей» можна перайшоўшы па спасылцы.