975-годдзе Навагрудка

5 кастрычніка 2019 г. Навагрудак адзначыў 975-годдзе з дня першага ўспаміну ў дакументах. У Доме-музеі Адама Міцкевіча адбыўся літаратурна-музычны салон.
У гэты дзень музей наведалі дэлегацыі і канцэртныя калектывы з г. Галіч (Украіна) - глядзі заглаўнае фота і г.Проэнай (Літоўская Рэспубліка).
Прайшоў творчы вечар паэтэсы Таццяны Яцук, выступленні паэтаў Міхаіла Зізюка, Святланы Абдулаевай, Аляксандра Гоцкі.
Адбылася выстаўка прэзентацыя раённай газеты "Новае жыццё" з нагоды яе 80-годдзя. Былі ўшанаваны былыя супрацоўнікі і пазаштатныя аўтары газеты. ДЗЯКУЙ супрацоўнікам газеты, што свой юбілей яны вырашылі адзначыць у Доме-музеі Адама Міцкевіча ў час святкавання юбілея Навагрудка.
Завяршыла мерапрыемства выступленне ансамбля старадаўняй музыкі "Скуці энсэмбль" з горада-пабраціма Навагрудка Эльблонга Рэспублікі Польшча.

54