«Мы будзем спартсменамі!»

 

У суботу, 26 кастрычніка 2019 г., спартыўную выставу «Рождённые побеждать» наведалі выхаванцы Клуба выхаднога дня «Дошколёнок». Юныя палачане разам са сваімі бацькамі зазірнулі на госці да алімпійскага мішкі, які вось ужо некалькі месяцаў «жыве» ў Краязнаўчым музеі Полацка.  

Таццяна Рафаілаўна Смірнова, вядучы навуковы супрацоўнік Дзіцячага музея, пры ўдзеле сваіх калег з Краязнаўчага музея, пазнаёміла рабят не толькі з гісторыяй алімпійскага руху,  але і распавядала пра спартсменаў, стаўшых гонарам нашага горада. Атрыманыя веды дзяўчынкі і хлопчыкі замацавалі на практыцы: дзеці выконвалі розныя фізічныя практыкаванні, вывучалі сакрэты рукапашнага бою, рашалі задачы на логіку і ўвагу.

Удзел у занятках прымалі і бацькі. Яны перажывалі за сваіх дзетак і на асабістым прыкладзе дэманстравалі добрую фізічную падрыхтоўку. За імкненне малых быць спрытнымі і смелымі алімпійскі мішка "ўзнагародзіў" дзяцей залатым медалём.

Пакідаючы музей у добрым настроі, рабяты паабяцалі, што вырастуць сапраўднымі спартсменамі.