У Дзяржаўным літаратурна-мемарыльным музеі Якуба Коласа адбылася прэзентацыя новага выдання трылогіі "На ростанях"

30 кастрычніка выдавецтва "Мастацкая літаратура" ў вялікай гасцёўні Дзяржаўнага літаратурна-мемарыльнага музея Якуба Коласа прэзентавала новае выданне трылогіі "На ростанях". Кніга выйшла ў серыі "Напісанае застаецца". Галоўны рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Віктар Шніп прачытаў верш, прысвечаны дзяцінству і родным мясцінам Якуба Коласа, рэдактар выдавецтва Дзмітрый Пятровіч выканаў свае песні. Унучкі Якуба Коласа Марыя Міхайлаўна і Вера Данілаўна Міцкевічы, а таксама праўнучка Песняра Васіліна Валер’еўна падзяліліся сваімі ўражаннямі ад новага выдання, расказалі вучням і студэнтам многа цікавага пра жыццё і творчасць Якуба Коласа, адказалі на пытанні прысутных.