Новая выстава: "ІРАНСКІЯ РУЧНЫЯ ПРОМЫСЛЫ"

У сценах Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея з 18 верасня працуе выстава "Іранскія ручныя промыслы". Выстава прадстаўленая Пасольствам Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.

Галоўным экспанатам выставы, бясспрэчна, з'яўляецца персідскі дыван. Дыван - знак культуры Ірана. Прыгожыя персідскія дываны могуць стагоддзямі захоўвацца і цешыць вока пышнымі ўзорамі і тонкім арнаментам, так і Іран захаваў свой панадны і непадуладны часу арнамент.

Дываны з'явіліся з асабліва ўтылітарнай мэтай, яны выкарыстоўваліся для таго, каб процістаяць вільготнасці і холаду, зараз жа дыван - прадмет мастацтва. Іранскія дываны з'яўляюцца бясспрэчным лідэрам у міры па продажах.

На выставе таксама прадстаўленая мазаічная інкрустацыя - мініяцюры, пенал-скрыначка, салфетніца, настольныя падстаўкі; вырабы з медзі з чаканкай, а таксама працы мастакоў: Хассейна Бехзада, Бахмана Шаррыфі, Клары Абкар.

1887