Лекцыя “Традыцыйная культура харчавання беларусаў – сучасны лад жыцця”

У гэты Калядны перыяд для многіх гаспадынь востра паўстае пытанне святочнага стала. А чым такім смачненькім пачаставаць сваіх родных і гасцей? Можна пашукаць у сусветнай сетцы, а можна … звярнуцца да мінулага, сваіх каранёў, продкаў…

Традыцыйная культура харчавання – гэта не толькі стравы і пітво, якія спажывалі нашы продкі і сёння спажываем мы. Гэта ў першую чаргу сам чалавек, які стаіць у цэнтры любога элемента культуры, з’яўляецца яго заснавальнікам.

Пагаварыць аб стравах, аб захаванасці традыцыі харчавання, як з дапамогай ежы зберагчы здароўе і працягнуць маладосць Музей ткацтва прапануе разам з беларускім і расійскім герантолагам, доктарам медыцынскіх навук, прафесарам К.І. Прашчаевым падчас лекцыі “Традыцыйная культура харчавання беларусаў – сучасны лад жыцця” і прэзентацыі кнігі “Продолжение будет. Книга о возрасте” – сумеснай працы А.М. Ільніцкага і К.І. Прашчаева. Сустрэча адбудзецца 5 студзеня ў 17.00. Шчыра запрашаем усіх жадаючых!