Адбылося адкрыццё выставы "Грані творчасці" Людмілы і Анатолія Швед

У суботу 8 лютага адбылося адкрыццё выставы Людмілы і Анатоля Швед. «Грані творчасці» — пад такой назвай адбылася імпрэза адкрыцця, дзе прысутныя пабачылі творы вышыўкі, фларыстыкі і фатаграфіі. Дзякуючы аўтарам, іх цёпламу сямейнаму атачэнню і гасцям выставы, адкрыццё адбылося ў творчай і ўтульнай атмасферы. Вядучай і гідам па новай экспазіцыі стала сама аўтар — Людміла Мікалаеўна Швед.

Выставу можна наведаць да канца сакавіка.