Вынікі справаздачнай канферэнцыі

26-27 лютага адбылася справаздачная канферэнцыя па вынiках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2019 г. У ходзе канферэнцыі прагучала 26 дакладаў, у якіх былі прадстаўлены вынікі навуковых пошукаў і дасягненняў, напрацаваных за год, што прайшоў ад папярэдняй канферэнцыі. Тэматыка канферэнцыі ахоплівала разнастайны спектр пытанняў музейнай справы, археалогіі, гісторыі і культуры Полацка і Полаччыны. Традыцыйна, па выніках канферэнцыі будзе надрукаваны зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

1012