Лекцыя «Музыка ў беларускай традыцыйнай культуры: сімвалічныя і рытуальныя функцыі»

У Музеі традыцыйнага ткацтва прайшла лекцыя выкладчыкаў ПДУ Веры Іванаўны і Паўла Іванавіча Мішыных «Музыка ў беларускай традыцыйнай культуры: сімвалічныя і рытуальныя функцыі».
Лекцыя, як і заўжды, была вельмі цікавай і пазнавальнай. Мы паглыбіліся ў гісторыю традыцыйнай музычнай культуры Беларусі, пазнаёміліся з сакрэтамі вырабу традыцыйнага музычнага інструмента — дуды, а таксама з сімвалічным статусам Дудара — «Старога Дзеда». Даведаліся пра ролю музыкаў у традыцыйнай вясельнай абраднасці і пра рытуалы, звязаныя з вяселлем.