Увага! Конкурс!

Да Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання стварылі выставу “У родным Слове – цэлы Свет” і абвясцілі конкурс! Конкурс праходзіць у суполцы Музея ў сацыяльнай сетцы Укантакце.

Умовы конкурса вельмі простыя. Кожную пятніцу на сцяну суполкі выкладаюцца аўдыязапісы не самых пазнавальных фрагментаў вельмі вядомых кніг замежных аўтараў у перакладзе на беларускую мову. Задача ўдзельніка: высветліць назву і аўтара кнігі і даслаць адказ у асабістыя паведамленні суполкі не пазней за чацвер наступнага тыдня. У пятніцу публікуецца правільны адказ і новае пытанне. Конкурс разлічаны на 10 пытанняў і 10 тыдняў. Самы азартны гулец, які дасць найбольшую колькасць правільных адказаў, атрымае ад Музея каштоўны прыз. Далучыцца да конкурса можна ў любы момант: варта толькі знайсці актуальнае пытанне па хэштэгу #mbk_game2020 і даць на яго правільны адказ.

Калі ласка, далучайцеся!

1099