Пазнаём - гуляючы (у рамках падрыхтоўкі да юбілею Музея)

Шаноўнае спадарства! У рамках падрыхтоўкі да святкавання 30-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання, якое адбудзецца ў пачатку верасня, супрацоўнікі асвойваюць усё новыя спосабы цікава і займальна расказаць сваім наведвальнікам пра Музей, яго гісторыю і сённяшняе жыццё. Да гэтага працэсу актыўна далучаецца і віртуальная аўдыторыя - шматлікія падпісчыкі афіцыйнай групы Музея ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте". У суполцы створаны новы раздзел, дзе плануецца размяшчаць разнастайныя тэсты і віктарыны, заданні якіх у займальнай гульнёвай форме раскрыюць усім зацікаўленым новыя і малавядомыя факты пра сам Музей, яго гісторыю і экспанаты. Не адкладаючы надоўга, паспрабуйце першы тэст і абавязкова выкажыце свае ўражанні!

Гэты раздзел будзе папаўняцца новымі тэстамі і віктарынамі. Не прапусціце абнаўленні: уступайце ў суполку Музея і падпісвайцеся на навіны музейнага жыцця!

1083